Упершыню за 9 год існавання прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай суполнасці", журы адзначыла аршанскую падзею. У намінацыі "Рэгіянальная падзея году" сярод 5 намінантаў, якія патрапілі ў спіс перавага была аддадзена "Маршам не дармаедаў", якія пракаціліся вясной па многім рэгіёнам краіны. Найбольш значнымі журы прэміі палічылі акцыі ў Оршы, Слоніме і Гомелі - менавіта грамадскія актывісты з гэтых гарадоў атрымалі дыпломы і статуэтку прэміі.
Нагадаем, што раней толькі адзін раз аршанская грамадская падзея была ў шорт-лісце прэміі - у мінулым годзе на прэмію намінавалася кампанія "Мы аршанцы-мы беларусы" моладзевай арганізацыі "Звяз". У гэтым годзе ў лонг-ліст прэміі таксама патрапляла ініцыятыва Звязаўцаў - турнір па дваровым футболе, але ў лонг-лісце было прадстаўлена 118 розных грамадскіх актыўнасцяў.