Нагадаем, што інвалід-вазочнік, які і раней збягаў з дому-інтэрнату, на гэты раз сышоў 20 лістапада. Раней такія выпадкі ўжо былі - яго знайходзілі ў Дубровенскім раёне, адкуль ён родам. Але на гэты раз яго не было занадта доўга, а ў прывычных месцах мужчыну не заўважалі. У выніку, пенсіянер-інвалід быў абвешчаны ў вышук. Практычна месяц пра яго месцазнаходжанне не было нічога вядома.
Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра страшную знаходку не з'явілася, але па нашай інфармацыі, атрыманай з надзейных крыніцаў, пацверджанай афіцыйным прадстаўніком Следчага камітэту па Віцебскай вобласці, цела інваліда знайшлі літаральна ў 150 метрах ад самога дома-інтэрнату. Папярэдняя прычына смерці - пераахалоджванне. Што ж магло здарыцца? Падобна, што мужчына на вазку (у яго былі ампутаваныя ногі) выехаў за тэрыторыю інтэрнату, вакол якога нямала земляных насыпаў, зробленых у свой час вайскоўцамі. Бачна, мужчына патрапіў у адну з ямінаў, адкуль выбрацца на вазку ўжо не змог. Вазок знайшлі асобна ад цела, што можа гаварыць, што перад смерцю інвалід спрабаваў для выратавання паўзці з таго месца, адкуль не мог выбрацца з дапамогай колаў.