Дырэкцыя школы № 2 горада Оршы распарадзілася прывесці вучняў да агульнага знаку адрознення навучэнцаў сярэдняй школы. Размовы пра школьную форму вяліся ў Беларусі і ў самой Оршы ўжо даўно, але звычайна пад гэтым паняццем разумеўся так званы "дзелавы стыль". Яго ў розных школах разумеюць па-свойму.
Часта гэта проста пінжакі, кашулі, гальштукі, спадніцы, адсутнасць джынсаў, красовак і міні-спадніц на ўроках (апрача фізічнай культуры і працоўнага навучання). А ў школе № 2 цяпер за форму ўведзеныя бардовыя камізэлькі. Многім вучням падабаецца такая форма. Першымі, як паведамляе сайт навучальнай установы, арганізавана апранулі бардовыя камізэлькі вучні 2 "В" класа.