Віцебская мытня напярэдадні новага года паведаміла пра змену графіку працы двух ведамасных пунктаў мытнага афармлення. Да 1 студзеня новага 2018 года "Орша-Белмытсэрвіс" працуе з 8.00 да 17.00, а ўжо са студзеня будзе працаваць штодзённа з 8.00 да 20.00. А пункт мытнага афармлення "Віцебск" ад новага года пачне працаваць з 9.00 да 21.00.
Акрамя таго, у 2018 ужо спыніць сваё існаванне пункт "Верхнядзвінск-Белмытсэрвіс". Нагадаем, што з 1 ліпеня перастала дзейнічаць Аршанская транспартная пракуратура.
Ранейшая мапа мытняў.