06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Жанчына пад фурай

28.12.2017 13:20

3287 праглядаў, 0 каментароў

У Аршанскім раёне жанчына трапіла пад колы фуры. Як гэта здарылася?

Аварыя адбылася 27 снежня каля сямі гадзін на 580-м кіламетры аўтадарогі Берасце-Менск-мяжа РФ. Вялікагрузны аўтамабіль DAF з паўпрычэпам збіў жанчыну 1982 года нараджэння. Аўтамабілем кіраваў 28-гадовы жыхар Магілёва. Ён растлумачыў інспектарам, што рухаўся па другой паласе праезнай часткі і жанчыну не бачыў. Спыніўся, таму што пачуў ўдар. Выйшаўшы з машыны і агледзеўшыся, кіроўца ўбачыў чалавека, які ляжаў на збочыне.

Мужчына хавацца не стаў і выклікаў хуткую і ДАІ. У выніку жанчына была дастаўлена ў рэанімацыю са шматлікімі пераломамі і цяжкімі траўмамі. Падрабязнасці таго, што адбылося, карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Варта адзначыць, што ў лістападзе ў Аршанскім і Талачынскім раёнах адбыліся дзве аварыі з удзелам фуры. У абодвух выпадках гэта быў грузавы аўтамабіль як раз маркі «DAF». Абедзве аварыі былі з пацярпелымі, адзін чалавек загінуў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Жанчына пад фурай

У Аршанскім раёне жанчына трапіла пад колы фуры. Як гэта здарылася?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение