12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Эканоміка

Газавыя балоны ў Оршы

29.12.2017 18:43

4254 прагляду, 3 каментара

На заводзе "Легмаш" зоймуцца вытворчасцю газавых балонаў?

Складана нават успомніць, колькі дзідаў ужо зламана вакол завода "Легмаш" і рэфармавання яго вытворчасці. Адны абяцанні кіраўнікоў занялі б шмат радкоў, пачынаючы з старшыняў Аршанскага выканкама і заканчваючы прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам краіны. Але цяпер, падобна, некаторыя крокі сапраўды прадпрымаюцца. Гэта пацвярджае рашэнне адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", у якую ўваходзяць і чатыры сектары з Оршы.

СЭЗ "Віцебск" зарэгістравала ў якасці рэзідэнта ТАА "Ціліндэрс-Бел" з праектам па стварэнню вытворчасці стальных бясшвовых газавых балонаў. Заснавальнікамі кампаніі-рэзідэнта выступаюць чэшскае акцыянернае таварыства "Ціліндэрс Холдынг" і ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія". Праект плануецца рэалізаваць на адной з пляцовак СЭЗ у Оршы, пры гэтым будуць ўцягнутыя ў абарот вытворчыя будынкі ААТ "Завод" Легмаш", якія даўно знаходзяцца без карыстання. Агульныя інвестыцыйныя затраты па праекту прагназуюцца на ўзроўні больш за 5 млн еўра.

Мяркуецца стварэнне каля 50 працоўных месцаў. Запуск прадпрыемства вызначаны на другі квартал 2019 года, выйсці на поўную вытворчую магутнасць, якая складзе больш за 50 тыс. штук у год, мяркуецца ў 2022-м, паведамляе БелТА са спасылкай на словы памочніка кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Віцебск" Юліі Мікалайчык. Сталёвыя бясшвовыя балоны высокага ціску прызначаныя для транспарціроўкі і захоўвання сціснутых, звадкаваных і раствораных тэхнічных газаў. Яны ўяўляюць сабой сталёвы цыліндрычны посуд, у гарлавіне якога маецца конусная адтуліна з разьбой для ўстаноўкі запорнага вентыля. На прадпрыемстве ў СЭЗ "Віцебск" плануецца выпускаць балоны аб'ёмам ад 0,8 л да 140 л і рабочым ціскам 200-350 бар. Прадукцыя з'яўляецца імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай (каля 97% вырабленай прадукцыі будзе пастаўляцца на знешнія рынкі).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Газавыя балоны ў Оршы

На заводзе "Легмаш" зоймуцца вытворчасцю газавых балонаў?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение