Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" апублікавала святочны графік працы. 31 снежня і 1 студзеня працавацьмуць толькі дзяжурныя аддзяленні, а 2-га студзеня ўсе пошты будуць працаваць у штатным рэжыме. Такім чынам, у Оршы 31-га снежня будзе працаваць толькі аддзяленне паштовай сувязі Орша-11, якое знаходзіцца на вуліцы Леніна, 46. Яно будзе працаваць ад 9:00 да 17:00. У Талачыне ў апошні день 2017 года будзе адчынена аддзяленне Талачын-2 на плошчы 40 гадоў Кастрычніка, дом 7. Яно прыме кліентаў з 9 да 15 гадзінаў.
1-га студзеня з усіх аршанскім поштаў таксама будзе працаваць толькі галоўнае аддзяленне па Леніна, 46. Але графік больш кароткі, чым у папярэдні дзень. З 9:00 да 15:00. У Талачыне 1-га студзеня будзе працаваць аддзяленне Талачын-2. Яно абслужыць кліентаў з 9 да 14 гадзінаў.
Даведацца пра графік працы іншых аддзяленняў паштовай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь можна па кароткім нумары 154.