У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі кажуць, што праект стварэння такой дыспетчарскай выспяваў даўно. Гэта і зробіць працу прадпрыемстваў ЖКГ па ўсё краіне больш празрыстай, і дазволіць вырашыць шэраг камунальных праблемаў, якія ёсць у людзей. Сістэма дазволіць фіксаваць усе заяўкі ад насельніцтва і не дазволіць няўважлівым працаўнікам праігнараваць ці забыцца на пытанне. Пры гэтым распавесці пра праблему альбо даведацца, як яна вырашаецца, кожны жадаючы зможа ў любы час содняў. Працуе служба па адзіным нумары 115, і абанента, адпаведна, сістэма скіроўвае на службу таго горада, з якога ён тэлефануе.
Пакуль такая служба працуе ў Менску, Віцебску і Барысаве. Аднак ужо ў бліжэйшы час пачнецца развіццё сеткі службы 115, прыйдзе яна і ў Оршу.