Трагедыя адбылася ў Барані напярэдадні ноччу. У 1:36 пажарныя атрымалі на свой пульт паведамленне пра пажар у доме па 2-м Калгасным завулку. Пажар быў моцны, а мужчына з яго пачатку, верагодна, спаў, таму і не здолеў выбрацца з агню. Гаспадару дома было 55 гадоў. Агонь, акрамя забранага жыцця, пашкодзіў сцены і столь, ды знішчыў дах. Прычына пажару ўсталёўваецца.
У сярэдзіне месяца трагічныя смерці на пажарах адбыліся ў Сенненскім і Талачынскім раёнах.