18:00

-1

3 м/с

1004 гПа

21:00

-2

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Орша, Грамадства

Смецце вывезлі

31.12.2017 14:16

2785 праглядаў, 3 каментара

Аршанцы нават не паспелі патэлефанаваць на "Зялёны тэлефон", а смецце ўжо прыбралі.

Падсумаванне вынікаў году робяць многія арганізацыі. не стаяць убаку і эколагі. Разнастайныя ініцыятывы, звязаныя з азеляненнем гарадоў, спыненнем высечкі дрэў, ліквідацыі крыніц забруджання рэк зрабілі падрахунак дзейнасці. Як піша greenbelarus.info у матэрыяле "Экалагічныя праблемы, што застануцца ў сыходзячым годзе", ужо больш за год арганізацыя greenBelarus мае "гарачую лінію", на якую любы чалавек можа патэлефанаваць і патлумачыць праблему, звязаную з экалогіяй. Служба называецца "Зялёны тэлефон", а сам нумар +375 29 170 26 70 (Velcom) карыстаецца папулярнасцю. Аператары якой кансультуюць грамадзян, прапаноўваюць алгарытмы па вырашэнні тых ці іншых экалагічных праблем. Але ці будзе праблема вырашана залежыць ужо ад самаго чалавека. На жаль, як канстатуюць арганізатары, у большасці выпадкаў абаненты "Зялёнага тэлефона" не бяруцца самастойна адстойваць свае правы, бо не вераць у паспяховы сыход справы.

Але пры гэтым не варта кожны раз наракаць на чыноўнікаў і майстроў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны не заўсёды кепска ставяцца да справы, не так рэдка сустракаюцца сярод іх і дбайныя людзі. Напрыклад, у Оршы смецце пасля дэмантажа цеплатрасы прыбралі хутчэй, чым адказалі на пісьмовы зварот абанента. Гэтыя прыклады сведчаць, што наваколле ствараюць самі людзі, і якім яно будзе залежыць толькі ад нас. 2017 год не стаў надта актыўным у плане яднання людзей вакол экалагічных праблемаў Аршаншчыны, але ёсць надзея, што ў 2018 годзе аршанцы супольнымі намаганнямі будуць адстойваць прыроду ў выпадку праблем.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Смецце вывезлі

Аршанцы нават не паспелі патэлефанаваць на "Зялёны тэлефон", а смецце ўжо прыбралі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение