Усе чакаюць зменаў да лепшага ў сувязі з прыходам Новага году. І яны ўжо пачалі з'яўляцца. Першай прыемнай зменай 1 студзеня стала змена графіку работы аршанскай мытні. Праўда, тычыцца гэтая змена не вялікай колькасці аршанцаў.
Фармальна дзяржаўны мытны камітэт унёс у змены ўсваю пастанову ад 2014 года, якая тычылася, у тым ліку, і графіку работы пунктаў мытнага афармлення. Калі да канца 2017 года "Орша-Белтаможсэрвіс" працаваў з 8 раніцы да 17-00, з цяпер яго графік работы падоўжаны да 20-00. Гэтымі ж зменамі прадугледжана павелічэнне графіку рабоіы і Віцебскага пункта афармлення, але віцебскія мытнікі будуць работаць толькі на гадзіну больш.