30 снежня ў 22-12 у цэнтр аператыўнага кіравання Талачынскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб мужчыну, які патанае ў рацэ Друць у раёне моста па вуліцы Савецкай.
На працягу 3 хвілін ратавальнікі прыбылі да месца здарэння. На адлегласці 5 метраў ад берага ў вадзе знаходзіўся мужчына, якому неабходная была дапамога. З выкарыстаннем спецрыштунку з вады быў выратаваны грамадзянін, 1980 года нараджэння. Візуальна, мужчына знаходзіўся ў нецвярозым стане. Пацярпелага перадалі работнікам хуткай дапамогі, з дыягназам агульнае пераахаладжэнне ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Як патлумачыў сам пацярпелы, ён ішоў да маці і вырашыў "зрэзаць шлях". Не надаўшы значэння трываласці лёду, мужчына пайшоў праз раку і праваліўся.
Выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць! Выходзіць на неўздужалы лёд катэгарычна забараняецца. Інфармацыя прадстаўлена сайтам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.