Крыху больш за 12 гадзін да новага, 2018 года не дажыла гаспадыня дома ў вёсцы Слаўнае Талачынскага раёну. 92-гадовая жанчына загінула на пажары ў сваім доме. Прычына пажару ўсталёўваецца.
А ў ноч з 1 на 2 студзеня ў вёсцы Азярцы таго ж Талачынскага раёну загарэўся аўтамабіль. Агонь пашкодзіў салон аўтамабіля і маторны адсек. Машына належыць грамадзяніну 1994 года нараджэння. Прычына пажару пакуль не ўсталявана.