Гандлёвая сетка “Электросила” ў Віцебскай вобласці мае тры крамы, а ўсяго па Беларусі ўжо 26 аддзяленняў, дзе можна набыць тэхніку. Падведзены вынікі, згодна з якімі аршанская крама сеткі прызнаная найлепшай. Менавіта аршанцы працавалі найбольш эфектыўна за сваіх калег, ім удалося вывесці краму ў лідэры сеткі па таваразвароце. Пры гэтым існуе крама ў Оршы ўсяго 2 гады – з 23 снежня 2015 года.
“Я б у кіраўнікі пайшоў, хай мяне навучаць!” — такая фраза можа датычыцца і вакансіі, якая адкрылася дзякуючы «Электросиле» ў Оршы. Абсалютная большасць вакансій, якія прапануюцца ў Аршанскім раёне, сягаюць толькі 250-500 рублёў. Аднак часам здараецца так, што з’яўляецца і заробак, які адпавядае сярэдняму па краіне, які за лістапад склаў 836,9 рубля. А часам і пераўзыходзіць яго. Зараз для аршанскай крамы спатрэбіўся загадчык. Абяцаны заробак на гэтай вакансіі ад 750 да 2000 беларускіх рублёў. Аднак, як паведамляе арганізацыя на jobs.tut.by, дзеля таго, каб прэтэндаваць на пасаду загадчыка, шукальніку неабходна мець досвед такой працы ад 1 да 3 гадоў. Зразумела, і адказнасць за выкананне планаў продажу і кантроль за навучаннем персаналу, і праца са скаргамі – ўсё гэта ўвойдзе ў абавязкі будучага загадчыка. Прапануемы заробак яўна вышэй за большасць зарплатаў, якія ёсць у Оршы.
Акрамя таго, новаму кіраўніку трэба будзе ведаць заканадаўства і таваразварот у рознічнай краме.