Пад час вялікіх навагодніх выходных міліцэйскія зводкі не абнаўляліся. Таму трэцяга студзеня зводкі МУС і зводкі УУС распавялі адразу пра шэраг здарэнняў у нашым рэгіёне. Адразу два злачынствы было выяўлена ў Сенненскім раёне.
Пасля надыходу 2018-га 1 студзеня ў Сенненскую міліцыю звярнуўся малады мужчыга, які распавёў, што 30 снежня выпіваў з 32 гадовым мясцовым жыхаром і пасля алкаголю не знайшоў у сябе 110 рублёў, якія да п'янкі былі. Выявілася, што, сапраўды, грошы скраў раней судзімы гаспадар кватэры ў якой гасцяваў пацярпелы. Завезена крымінальная справа, якой цяпер займаецца Следчы камітэт.
У Сенненскім раёне перад новым годам была заведзена і яшчэ адна крымінальная справа - у райцэнтры ў мясцовага жыхара яшчэ 30 кастрычніка былі выяўлены 273 патроны дробнага калібра. Але да крымінальнага пераследу дайшло толькі зараз.
Зводка МУС за 29 снежня паведамляе, што ў Оршы зноў былі выяўлены фальшывыя грошы. А ў Талачынскім раёне затрымалі падазраваных у крадзяжы аўтамабіля Лэнд-Ровэр-Дыскавэры 2000 года выпуска. Аўтамабіль быў скрадзены яшчэ 14 красавіка і, нарэшце, падазраваныя затрыманы.