12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Днепр моцна падскочыў

03.01.2018 17:57

3017 праглядаў, 1 каментар

Узровень галоўнай аршанскай ракі на днях рэзка падскочыў, але зараз перапынак

Яшчэ 19-га снежня мінулага году мы паведамлялі, што Днепр пад канец году распачаў анамальны рост - звычайна пад час зімы рака не расце і, нават, змяньшае свой узровень. Але анамальна цёплае надвор'е - як для зімы - і дажджы замест снегу павялічваюць колькасць вады ў Дняпры. 19 і 20 снежня рака ўсё яшчэ расла, у прыватнасці, 20-га рост склаў 2 сантыметры за суткі. Потым -21 і 22 снежня - рака спыніла свой рост і ўзровень вады не мяняўся два дні ні ў адзін бок. У бліжэйшыя да Раства дні рака, нават, крыху зменьшылася. Так, 23 снежня ўзровень ракі ўпаў на 1 сантыметар, 24-га зноў спыніўся на 0, 25-га скінуў адразу 6 сантуметраў, 26-га яшчэ 3 сантыметры. А потым рост узроўня вады аднавіўся. Тры дні рака расла на 4, 9 і 1 сантыметар. А наступныя тры дні (30-е, 31-е і 1-е) рост адбыўся такі хуткі, што і вясной не заўсёды так бывае. 30 снежня Днепр скакануў на 12 сантыметраў, а ў апошні дзень году на цэлых 65 сантыметраў! 1 студзень рост склаў 35 сантыметраў. На дадзены момант Днепр другі дзень падае, але, канешне, не з той хуткасцю як да таго падымаўся. 2-га чысла Днепр зменьшчыўся на 16 сантыметраў, 3-га на 12.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Днепр моцна падскочыў

Узровень галоўнай аршанскай ракі на днях рэзка падскочыў, але зараз перапынак

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение