Напярэдадні Калядаў у Аршанскім, Сеннескім і Талачынскім раёнах здарыліся пажары. Яшчэ 4-га студзеня ў вёсцы Шатравіна, што на Аршаншчыне, успыхнуў пажар. Там знаходзілася грамадзянка 1965 года нараджэння, якая самавольна зайшла ў дом. Дом раней належаў памерламу чатыры гады таму мужчыну 1954 года нараджэння. Жанчына загінула ў агні. Таксама агонь пашкодзіў маёмасць і пашкодзіў столь і сцены.
Увечары таго ж дня ў вёсцы Дубаўцы Сенненскага раёну загарэўся іншы жылы дом. У доме, які належыць беспрацоўнаму мужчыну 1972 года нараджэння, пашкоджаныя сцены і столь. Таксама агонь закрануў маёмасць і завэндзіў сцены.
А 5-га студзеня ў 15:07 пажар узнік у вёсцы Маціева Талачынскага раёну. Загарэўся жылы дом памерам 5 на 8 метраў. Агонь хутка перакінуўся на дах, пашкодзіў яго, маёмасць і сцены. У 15:40 на папялішчы дома знайшлі труп мужчыны. Высветлілася, што гэта гаспадар дома — мужчына 1955 года нараджэння. Верагодна, 62-гадовы мужчына спаў і таму не змог выбрацца з агню, было ўжо позна. Зрэшты, гэта толькі здагадка, а сапраўдная прычына пажару яшчэ ўсталёўваецца спецыялістамі пажарнай службы.