12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Будзе патоп? (Фота)

07.01.2018 16:57

4199 праглядаў, 5 каментароў

Калі Дняпро не спыніць рост, то ён ужо хутка выйдзе з берагоў

Пачаўся другі месяц календарнай зімы, а галоўная рака Оршы не спыняе свой анамальны рост. Прычым, ільдом рака так і не пакрылася, і калі так працягнецца і далей, то вясной прыдняпроўскія будынкі могуць чакаць сур'ёзныя непрыемнасці. Ужо сёння каля парку "Казачная краіна" падтопленыя прыбярэжныя дарогі, амаль цалкам затоплены гарадскі пляж, а каля Гарадзішча ў вадзе апынуліся ўсе дрэвы. Раней мы ўжо пісалі, што ў апошні дзень года рака падскочыла адразу на 65 сантыметраў, 1 студзеня Дняпро вырас яшчэ на 35 сантыметраў, і потым два дні узровень вады крыху падаў. Але пасля кароткага перапынку, Дняпро аднавіў рост: 4-га студзеня рака паднялася на 4 сантыметры, 5-га на 7, 6-га на 6 сантыметраў і на праваслаўнае Раство падняўся яшчэ на 4 сантыметры.

Праўда, прагнозы надвор'я надаюць трохі аптымізму: на надыходзячым тыдні тэмпература ў Оршы трохі зменьшыцца і, магчыма, вада стане паступова замярзаць, што спыніць яе рост. Белгідраметцэнтар прагназуе днём у панядзелак тэпературу па раёне каля 0 градусаў. А ноччу да -4 градусаў. Тое ж самае будзе і ў аўторак. У сераду тэмпература днём стане яшчэ больш нізкай: да 3 градусаў. 11 і 12 студзеня ранішняя тэмпература будзе дасягаць -6 і -7 градусаў, а ў ноч з пятніцы на суботу можа апусціцца і да 9 мароза.

Яшчэ адна ўмова, дзякуючы якой Дняпро можа спыніць рост — адсутнасць ападкаў у рэгіёне. Толькі на сёняшні дзень — 7 студзеня — сіноптыкі гаворыць пра магчымы мокры снег. У астатнім напрацягу тыдня будзе бязснежна акрамя ночы 12 студзеня, калі магчымы невялікі снег і невялікая завіруха.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Будзе патоп? (Фота)

Калі Дняпро не спыніць рост, то ён ужо хутка выйдзе з берагоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение