Зводка МУС паведамляе, што ў Баранавічах і Оршы выяўленыя падробныя купюры. Адна купюра ў 5 тысяч рублёў РФ і чатыры купюры ў 20 еўра. Усе фальшывыя купюры канфіскаваныя.
А 5-га студзеня ў Аршанскім раёне ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў перыяд паміж 9 і 10 гадзінамі 30-га снежня невядомы злачынца скраў у яго з дома бензатрымер. Злодзей падабраў ключ у дзверы. Матэрыяльная шкода складае 200 рублёў. Супрацоўнікі ўнутраных органаў усталявалі, што злачынства здзейсніў беспрацоўны грамадзянін 1976 года нараджэння. Пачата крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.