Прэс-служба Упраўлення МНС па Віцебскай вобласці паведамляе пра трагічнае здарэнне, якое адбылося ў Оршы. У Лютаўскім тупіку, што на Замосці і зусім блізка да чыгуначнага вакзала, загарэўся прыватны дом. Агонь успыхнуў у 22:24 і пашкодзіў сцены, дах і маёмасць. У доме знайшлі цела 34-гадовага мужчыны. Гэта знаёмы гаспадара дома, які прыйшоў у госці. Прычына пажару ўсталёўваецца.
Напярэдадні Калядаў у вёсцы Шатравіна Аршанскага раёну таксама на пажары загінуў чалавек, які не пражываў у доме, што гарэў.