Аварыя здарылася на аўтадарозе Орша — Дуброўна. Каля поўдня 9 студзеня на дарозе сутыкнуліся легкавік "Аўдзі" і мікрааўтобус. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся і выляцеў на ўзбочыну. Паводле непацверджанай інфармацыі, у мікрааўтобусе ёсць пацярпелыя, але наколькі сур'ёзныя траўмы, пакуль невядома. Фотаздымкі суполкі "Подслушано Орша".
Дзяржаўтаінспекцыя правярае дарожна-транспартнае здарэнне на факт парушэння правілаў дарожнага руху. Магчыма, абодва кіроўцы ехалі па правілах, а да сутыкнення спрычынілася слізкая дарога. Усё гэта высвятляецца.