Узгаранне адбылося 12-га студзеня, дакладны час выкліку пажарных 18:07. Загарэлася лазня. Не грамадская, а прыватная, яна належыць грамадзяніну 1957 года нараджэння. Агонь пашкодзіў дах і столь у лазні. Пакуль не высветлена, чаму ўзнік пажар. Дарэчы, гэта адзіны пажар у Віцебскай вобласці за мінулыя суткі.
Мінулы пажар у лазні ў нашым рэгіёне адбыўся зусім нядаўна, а дакладней перад Новым годам. У ноч з 30-га на 31-га снежня. Тады гарэла прыватная лазня ў вёсцы Стражава Дубровенскага раёну. Лазня згарэла цалкам, але ніхто, на шчасце, не пацярпеў. Няма ахвяраў і на пажары ў аршанскай лазні.