06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Эканоміка

Планы на малако

14.01.2018 18:26

3694 прагляду, 9 каментароў

УП "Аршанскі малочны камбінат" запусціць два інвестпраекты, адзін з якіх рэалізуецца пад кітайскі рынак.

Першы з іх звязаны з устаноўкай новай лініі па разліву малака з павялічанымі тэрмінамі захоўвання. Абсталяванне з магутнасцю перапрацоўкі сыравіны да 100 т у суткі плануецца размясціць на свабодных плошчах у дзеючым цэху разліву. На ім будзе разлівацца стэрылізаванае малако ва ўпакоўку тэтра-пак па 200 мл з тэрмінам захоўвання ад 9 да 12 месяцаў.

"Падоўжаныя тэрміны захоўвання абумоўлены тым, што гэты праект рэалізуецца непасрэдна пад кітайскі рынак. Дамоўленасць аб пастаўках з партнёрамі з Паднябеснай зараз вядуцца ", - растлумачылі на камбінаце. Яшчэ адзін значны праект звязаны з пашырэннем тварожнай вытворчасці. Плануецца, што магутнасць лініі па перапрацоўцы сыравіны таксама складзе каля 100 т малака ў суткі.

"У нас ужо выпускаецца шырокая лінейка рознай тварогавай прадукцыі, аднак яе аб'ёмы нязначныя", - адзначылі спецыялісты. Размясціць абсталяванне плануецца ў будынку былой кампрэсарнай. У 2012 годзе камбінат мадэрнізаваў халадзільна-кампрэсарныя магутнасці, якія раней займалі два корпусы. Новае сучаснае абсталяванне пасля завяршэння праекта заняло адзін з іх.

У другім, вольным, трэба будзе правесці мантажна-будаўнічыя работы (падрыхтоўка да іх ужо пачалася), пасля чаго тут будзе ўстаноўлена новая тварожная лінія. У цяперашні час на камбінаце вядзецца праца па падборы падыходзячага тэхналагічнага абсталявання, вызначаюцца крыніцы фінансавання, піша БелТА. Рэалізацыя гэтых праектаў звязана з адыходам Аршанскага малочнага камбіната ад выпуску казеіну. "Патрэба гэтага прадукту знізілася, таму яшчэ два гады таму было прынята рашэнне аб пераарыентацыі вытворчасці на іншыя віды малочных вырабаў з высокай рэнтабельнасцю. На працягу апошніх гадоў мы паступова зніжалі долю казеіну ў агульным аб'ёме вытворчасці за кошт іншых напрамкаў дзейнасці, а з рэалізацыяй вышэйназваных інвестпраектаў зможам цалкам выключыць яго з вытворчага цыклу", - адзначылі на прадпрыемстве.

За 2017 год прадпрыемства выпусціла прадукцыі і аказала паслуг на 72,1 млн беларускіх рублёў, тэмп росту да 2016 года - 129,8%. Рэнтабельнасць продажаў (за студзень-лістапад) - 11,6%. У Расею, Нямеччыну і Польшчу за мінулы перыяд пастаўлена прадукцыі на 17,1 млн даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Планы на малако

УП "Аршанскі малочны камбінат" запусціць два інвестпраекты, адзін з якіх рэалізуецца пад кітайскі рынак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение