Пра выпадак, які адбыўся 4 студзеня паведамляе сайт абласнога УУС. Каля 18-20 каля скрыжавання вуліцы Бабкова і вуліцы Скарыны (не далёка ад маста праз Днепр з боку Мікрараёна) не даязжаючы да пешаходнага пераходу машына збіла пешахода, які ў цёмны час сутак пераходзіў дарогу без флікера. Мужчына быў дастаўлены ў бальніцу.
Пра другі выпадак паведамляе сайт МУС. У суседнім Шклоўскім раёне каля вёскі Княжыцы а 18-30 быў збіты мясцовы жыхар. Збіў яго на машыне "ВАЗ" жыхар мясцовай вёскі Карасі. Пешаход 1938 года патрапіў у бальніцу і 14 студзеня памёр ад траўмаў.