На дарозе Берасце - Менск - мяжа РФ зноў затрыманы нелегальны груз. Каля вёскі Высокае Аршанскага раёну была спынена аўтамашына "Форд Транзіт", за стырном якой знаходзіўся беспрацоўны жыхар Менскай вобласці 1994 года нараджэння. У аўтамашыне знайшлі 418 палімерных каністраў са шклоабмывальнікам маркі "Капля". Кожная каністра ёмістасцю 5 літраў, усяго 2090 літраў шклоабмывальніка, на які ў кіроўцы не аказалася ніякіх суправаджальных дакументаў.
Спецыялісты ацанілі суму тавару ў 2 тысячы 90 рублёў. На мужчыну склалі адміністратыўны пратакол і накіравалі справу ў эканамічны суд. У выніку нелегальны груз быў канфіскаваны на карысць дзяржавы, а кіроўца атрымаў штраф.