Прыватная крама пад назвай "Ёрш" загарэлася ўчора раніцай а 10-35. Гэта напужала жыхароў жылога дома - бо крама з'яўляецца невялікай (2,5х5 метраў) прыбудовай да дома - якія і выклікалі пажарных.
Дом не пацярпеў, а ў краме пашкоджаныя дах і ганак. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні невядомай асобы.