Абласная міліцыя на гэтым тыдні паведаміла толькі пра два здарэнні ў Аршанскім і суседніх раёнах. Так, у Талачынскім раёне яшчэ ў перыяд з 10 па 25 снежня мінулага году невядомы скраў з сарая мясцовага рабочага электрарубанак, бензапілу і зварачны апарат. Агулам страты міліцыя ацаніла ў 458 рублёў. Ужо ў новым годзе быў выяўлены падазраваны. Ім аказаўся раней судзімы за кражу мясцовы 32-гадовы мужчына.
А ў другім выпадку ахвярай злачынства стала 32-гадовая жанчына. У якой невядомы скраў 115 рублёў днём 11 студзеня. Падрабязнасці крадзяжу міліцыянты не апісваюць.