Нечаканай папулярнасцю ў Талачынскіх злачынцаў сталі карыстацца аўтамабілі Фольксваген. Як паведамляе зводка МУС, у ноч з 21 га 22 студзеня у раёне было скрадзена два Фольксвагены. У Талачынскім раёне не часта адбываюцца ўгоны аўто, а тут за адну ноч адразу два, прычым, абодва нямецкай вытворчасці і, як можна зразумець з кароткага паведамлення міліцыі, скрадзены яны былі рознымі людзьмі.
У першым выпадку Фольксваген-Венто 1994 года выпуска быў скрадзены прыблізна а 1-30. Знікненне свайго прыватнага транспарту гаспадар заўважыў раніцай а 7-30. Аўтамабіль быў знойдзены, а падазраваны затрыманы.
У другім выпадку злачынцы дзейнічалі кампаніяй. Прыблізна а 2-30 яны скралі Фольксваген-Пасат 1991 года выпуска. Гаспадар таксама заўважыў знікненне аўто раніцай і звярнуўся ў міліцыю. Пасат быў знойдзены разам з падазраванымі ў крадзяжы.