Нашым чытачам мы прапанвалі адказаць на пытанне: "На што варта ў першую чаргу павялічыць выдаткі раённага бюджэта". Канешне, гэтае апытанне не магло паўплываць напрамую на прыняццё і карэкцыю бюджэта, які абмяркоўваўся ў час апытання, але тое як прагаласавалі чытачы паказвае ў якой сферы маецца найбольш праблемаў. Усе прапанаваныя варыянты адказаў - гэта тыя сферы ў якіх ёсць праблемы і людзі выказаліся ў якой сферы больш праблемаў, што варта было б падтрымаць дадатковым фінансаваннем.
Агулам у апытанні за месяц прагаласавала 313 чалавек. Цікава, што аніводны варыянт адказу не набраў 50%, то бок, адназначнага меркавання па пытанні ў раёне няма. Найбольш - амаль 20%, 61 голас - нашы чытачы аддалі пытанню "Аховы здароўя". На другім месцы "Камунальная гаспадарка" - 41 голас. А трэцяе месца паміж сабой падзялілі (набралі роўна па 30 галасоў) "Добраўпарадкаванне населеных пунктаў" і "Спорт". Толькі на пятым месцы апынулася пытанне "Культуры" - 28 галасоў - і на 1 голас адстала "Будаўніцтва жылля".
Меньш за ўсё атрымалі пытанні "Дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі" і "Дадатковая адукацыя для дарослых" - усяго толькі 6 і 5 галасоў адпаведна.