Віцебскія мытнікі сумесна з супрацоўнікамі Лёзненскага РАУС спынілі спробу перамяшчэння па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза партыі груш пад выглядам іншага тавару. У ходзе правядзення спецыяльнага мерапрыемства паблізу Дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй прыпынены рух грузавога транспартнага сродку. У адпаведнасці з дакументамі ў аўтацягніку перамяшчаўся тавар "дзіцячае пюрэ". Аднак у выніку далейшай праверкі ўстаноўлена, што фактычна ў грузавым адсеку знаходзілася больш за 18 тон свежых грушаў. Адпаведна, дакументы на садавіну ў кіроўцы адсутнічалі.
Партыя грушаў агульным коштам звыш 67 тыс. рублёў канфіскавана. Па дадзеным факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь.