Пачаўся этап агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Нехта з дэпутатаў праводзіць сустрэчы ў рабочых калектывах, нехта зусім іх не праводзіць. Дэмакратычны кандыдат у дэпутаты Аляксандар Булаўка сумяшчае сустрэчу з выбаршчыкамі з прэзентацыяй кнігаў.
28-га студзеня ў 14-00 у школе мастацтваў №1 адбудзецца сустрэча з кандыдатам і прэзентацыя адразу некалькіх кнігаў выпушчаных "Таварыствам беларускай школы". На прэзентацыю прыедуць і аўтары кнігаў. У прыватнасці, прыедзе шырока вядомы кандыдат навукаў Валянцін Голубеў, які прэзентуе сваю новую кнігу “Гісторыя Беларусі ад завяршэння Другой сусветнай вайны да пабудовы незалежнай дзяржавы". Таксама перад усімі прыйшоўшымі на сустрэчу выступіць перакладчык Лявон Баршчэўскі, які прэзентуе кнігу "Словы і вобразы". Весці сустрэчу будзе дырэктар ліцэя імя Якуба Коласа Уладзімір Колас.