За ўвесь прайшоўшы тыдзень зводка абласной міліцыі паведаміла толькі пра два здарэнні ў Аршанскім і ў адным з суседніх раёнаў. Пры чым абодва здарэнні адбыліся не на мінулым тыдні. 21 студзеня (дакладней у ноч з 20-га на 21-е) мужчына 1965 года нараджэння звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем, што ў адным з начных клубаў невядомы скраў ў яго гаманец, які той пакінуў на стольку. У гаманцы знаходзіліся 655 беларускіз рублёў і тысяча расійскіх.
Другое здарэнне адбылося ў суседнім Лёзненскім раёне. Вечарам 8 студзеня звярнуўся ў міліцыю мясцовы жыхар 1977 года нараджэння. Ён паведаміў, 10 хвілін таму (каля 23-10) з хуліганскіх матываў яго збіў невядомы яму маладзён. Міліцыя выявіла падазраванга - ім аказаўся непрацуючы хлопей 1993 года нараджэння.