Як атрымалася высветліць нашаму карэспандэнту, Хурбатаву інкрымінуецца частка 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса РБ " Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў". Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
У цяперашні час Іван Хурбатаў затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Аршанскага РАУС. Абвінавачванне затрыманаму падобна пакуль не прад'яўлена . Расследаванне справы вядзе Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.