Штармавое папярэджанне абвешчана ў сувязі з моцным ветрам, які сіноптыкі прагназуюць на 30-е студзеня. Парывы ветру захаваюцца і 31-е чысло. Чакаецца, што найбольш моцны вецер пройдзе па Заходніх частках краіны і там ён будзе дасягаць да 22 метраў за сякунду - максімальны паказчык. А ў сярэднім прагназуецца 15-20 метраў. Гэта вялікія паказчыкі сілы ветру, сіноптыкі нават, лішні раз нагадалі правілы бяспекі пры моцным ветры: абыходзіць рэкламныя шчыты, не адчыняць вокны, прыбраць з балконаў тое, што можа лёгка выляцець.
Хаця найбольш моцныя вятры чакаюцца па захадзе Беларусі, але і наш рэгіён закране гэтая віхура. Днём 30-га студзеня вецер па Аршаншчыне будзе складаць 8-10 метраў за сякунду з парывамі да 16 пры плюсавой тэмпературы паветра. В ўжо вечарам парывы будуць дасягаць 19 метраў за сякунду са снегам, мінусавой тэмпературай і завірухай.
Моцны вецер захаваецца і 31 студзеня з парывамі да 18 метраў і мінусавой тэмпературай да 5 градусаў.
Невялікую хавіруху з парывамі да 15 метраў за сякунду прагназуюць і 1 лютага.