Гульня з парадкавым нумарам 33 сталі нешэраговай. Па-першае, у Таццянін дзень віншавалі ўсіх Таццянаў-удзельніц гульні. Па-другое, на гульні быў прэзентаваны гімн "Бітвы розумаў", які ў жанры рэп зачытаў BlizneC. І барацьба за прызавыя месцы стала запамінальнай і вострай. На фінішы перамога засталася за камандай "Лаві вавёрку!", а вось "Звяз" з бліцам у 28 пунктаў стаў другім. Разрыў паміж першым і другім месцамі склаў 5 балаў. Замкнуў тройку "BY.Лён", які адстаў ад лідэра на 6 балаў. Срэбраныя прызёры са "Звязу" правялі найлепшы бліц сярод камандаў верхняй часткі табліцы, аднак лепш за іх у цэлым быў "Легион", які набраў у апошнім туры неверагодныя лічбы ў 36 пунктаў, што склала больш за палову пунктаў каманды за цэлую гульню. Але папярэднія туры, не ўсе з якіх былі паспяховымі для каманды, не дазволілі "легіянерам" падняцца вышэй за 7 радок.
На фота пераможцы гульні з каманды "Лаві вавёрку!" Аўтар.