Тое, што ў беларускай адукацыі шмат праблемаў ніхто спрачацца асабліва не будзе. Але ў гісторыі было шмат прыкладаў, калі з нейкай праблемай не магла справіцца дзяржава і за яе гэта рабіла грамадства. З размовы пра гэтыя праблемы і пачаўся выступ выкладчыкаў самага ўнікальнага ліцэю ў краіне - гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Да 2003 года гэта была афіцыйная, адна з самых прэстыжных навучальных установаў, якая давала сярэднюю адукацыю. Ужо тады выкладчыкі бачылі мінусы сістэме адукацыі краіны і таму самі складалі праграмы, самі пісалі падручнікі, якія атрымлівалі рэкамендацыі міністэрства адукацыі. Калі ў 2003 годзе ліцэй быў афіцыйна ліквідаваны дзяржаваў ён працягнуў сваю работу амаль у падпольных умовах. Полулегальны яго статус і сёння. Але як і раней выкладчыкі - цяпер ужо супольна з Таварыствам беларускай школы - распрацоўваюць свае праграмы і пішуць свае падручнікі.
Першым сваю кнігу "Словы і вобразы" прэзентаваў кандыдат навук Лявон Баршчэўскі. Па яго меркаванні, даволі не лагічна, што ў беларуская школа так моцна зацыклена на вывучэнні рускай літаратуры і пры гэтым амаль не надае ўвагі літаратурам іншых суседніх народаў: Польша, Украіна, Літва. Бо тыя ж польскамоўныя пісьменнікі часта ўжывалі вобразы Беларусі, пісалі пра падзеі ў Беларусі чаго амаль няма ў тых пісьменнікаў, якіх у нас вывучаюць на рускай літаратуры. ПАдручнік "Словы і вобразы" - гэта, па-сутнасці, падручнік па гісторыі і тэорыі мастацтва ў якім як літаратура, так і выяўленчае мастцтва звязана. Унікальнасць падручніка - беларуская культура тут паказваецца не як адасобленая ад культурніцкіх тэнэдэнцый Еўропы і ўсяго свету, а арганічна сплецена з тым, што адбывалася ў агульнасусветным мастацтве.
Наступным слова ўзяў старшыня "Таварыства беларускай школы" Алесь Лозка, які прэзентаваў выданне "Беларускі фальклор", як адзін з найбольшых спецыялістаў у сферы фальклору нашай краіны. У звычайных школах крыху вывучаюць фальклор. Яго вывучаюць у курсе літаратуры, трохі кранаюць у спевах і г.д. Але па тых прыкладах якія прывёў Лозка, фальклор - гэта яшчэ і матэматычныя задачкі, гэта яшчэ і календар - гэта ўсё жыццё народа. Таму вывучаць яго можна і як асобны прадмет.
Наступным выступіў доктар навук Валянцін Голубеў. Ён прэзентаваў грунтоўнае выданне пра навейшую гісторыю Беларусі. Такіх падручнікаў амаль няма, або напісаны яны з аглядкай на афіцыйную пазіцыю "ідэалогіі" з-за чаго шмат вельмі важных лёсавызначальных падзеяў для краіны разглядаюцца абмежавана. Сам жа Валянцін Голубеў быў удзельнікам многіх такіх падзеяў - ён дэпутат Вярхоўнага Савета дванаццатага склікання і быў адным з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі краіны.
Павел Церашковіч выкладае геаграфію і бачыць шмат аб'ектыўных мінусаў у сёняшніх падручніках - гэта і стала яго матывацыяй напісаць свой падручнік, які не толькі раскрывае тэрміны і падзеі, але і аналізуе глабальныя праблемы з якімі сутыкаецца чалавецтва зараз і будзе сутыкацца ў будучым. Падручнік так і называецца: "Глабальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці". У сваім выступе Церашковіч і распавёў пра гэтыя праблемы, паспрабаваўшы іх расставіць па ступені актуальнасці. Найбольш актуальным ён назваў вялікі разрыў паміж беднымі і багатымі, які працягвае расці. І як вынік таго: прыход да ўлады папулістаў, крайне правых палітыкаў і г.д. Таксама Церашковіч прагназуе, што ў хуткім часе можа адбыцца чарговая індустрыяльная рэвалюцыя, калі чалавек будзе адхілены ад вытворчасці і заменены работай робатаў - у такіх умовах чалавецтва чакае вялікая колькасць безпрацоўных, якія могуць быць адхіленыя ад размеркавання багацця ствараемага робатамі. Назваў навуковец і шэраг іншых не меньш важных праблемаў.
Першапачаткова планавалася, што прэзентацыя адбудзецца ў школе мастацтваў №1, але ў апошні момант яна была перанесена на адзін з грамадскіх офісаў горада. Чаму так адбылося мы распавядзем пазней.