У Аршанскім раёне непрыемная гісторыя здарылася ў падсобным памяшканні нарыхтоўшчыка 1985 года нараджэння. Ён заявіў, што ў перыяд з 18 гадзін 27-га студзеня па 10:40 28-га студзеня нехта пранік у яго падсобнае памяшканне і скраў два ягоных АКБ. Пралез у пакой невядомы злачынца пасля ўзлому замка. Матэрыяльная шкода склала 125 рублёў. Злачынцу шукаюць.
А ў Лёзненскім раёне ў міліцыю звярнуўся вартаўнік 1959 года нараджэння, які сказаў пра тое, што 25-га студзеня ў краме адбыўся крадзедж ягонага гаманца. Ён пакінуў яго на стале з 19:20 па 20:00 і, відаць, узгадаўшы, вярнуўся за ім. Але гаманца на месцы ўжо не было. У гаманцы знаходзіліся 360 рублёў. Злачынства ўдалося раскрыць па гарачых слядах, яго, паводле версіі следства, здзейсніла рабочая 1967 года нараджэння. Супраць яе пачалі крымінальную справу.