06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Віной усяму — віно

31.01.2018 13:47

3333 прагляду, 2 каментара

Жорсткае барздоўскае забойства раскрыта.

Віцебскія следчыя скончылі расследаванне справы па факце забойства з асаблівай жорсткасцю ў Аршанскім раёне. Увечары 11 жніўня мінулага года раней неаднаразова судзімы жыхар аграгарадка Барздоўка Аршанскага раёну ў ходзе сваркі збіў мясцовага жыхара. У прысутнасці сужыцелькі пацярпелага абвінавачваны біў яго рукамі, нагамі і фрагментам металічнай трубы, пасля чаго схаваўся. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў 66-гадовы мужчына сканаў да прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі.

Калі абвінавачаны вярнуўся на месца злачынства, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Следчыя прад'явілі абвінавачанне 30-гадоваму мужчыну па п.6 ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, з моманту затрымання ён утрымліваецца пад вартай.

Абвінавачваны не адмаўляў, што ў момант нанясення цялесных пашкоджанняў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Напярэдадні днём ён ужываў спіртныя напоі ў кампаніі знаёмых, сярод якіх быў пацярпелы і яго сужыцелька. На атрыманыя грошы ад продажу мабільнага тэлефона брата абвінавачанага былі набыты і распіццё 17 бутэлек віна.

У ходзе следства дапытаныя сведкі па крымінальнай справе, праведзены праверкі паказанняў з іх удзелам, прызначаныя экспертныя даследаванні, якія ўсталявалі прычыну смерці пацярпелага, ступень цяжкасці і лакалізацыю атрыманых цялесных пашкоджанняў. Выяўлены і канфіскаваны падчас агляду месца здарэння фрагмент металічнай трубы агледжаны і далучаны следчымі да крымінальнай справы ў якасці рэчыўнага доказу.

Матэрыялы справы вывучаны пракурорам і перададзеныя ў суд для разгляду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Віной усяму — віно

Жорсткае барздоўскае забойства раскрыта.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение