06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Дэталі пажару ў Талачыне

02.02.2018 17:41

2531 прагляд, 0 каментароў

Фотаздымкі пажару ў Талачыне, які прывёў да смерці чалавека.

Раніцай мы паведамлялі пра пажары напярэдадні, якія забралі жыцці людзей. Адзін з іх адбыўся на вуліцы Трактарнай у Талачыне, тады мужчыну забралі ў Цэнтральную раённую бальніцу Талачына, але там ён памёр ад атрыманых апёкаў. Дом № 35 па вуліцы Трактарнай у Талачыне мае два паверхі і разлічаны на шаснаццаць кватэр. Гаспадар кватэры, у якім здарылася трагедыя, злоўжываў спіртнымі напоямі. Гэта пры высвятленні прычынаў пажару даведаліся работнікі МНС ад суседзяў загінулага. Акрамя таго, спецыялісты паднялі пратаколы РАУС, і высветлілася, што на мужчыну 10 разоў заводзіліся адміністрацыйныя справы за розныя правапарушэнні.

Мужчына жыў у кватэры сам, да яго зусім нядаўна, 21-га студзеня прыходзілі з прафілактычнай размовай па правілах паводзінаў у кватэры, каб не дапусціць пажару. Аднак, відаць па ўсім, просьбаў ён не паслухаўся. Як мяркуюць пажарныя, кватэра загарэлася з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дэталі пажару ў Талачыне

Фотаздымкі пажару ў Талачыне, які прывёў да смерці чалавека.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение