Наш сайт неаднаразова звяртаў увагу на вельмі абмежаванае дзеянне даведак аб вучобе. Гэты дакумент даваў права бясплатнага праезду ў школу на грамадскім транспарце. Аднак распаўсюджвалася дзеянне даведкі толькі на агульнаадукацыйныя школы. У музычную, мастацкую школу, у гурток, у спартовую секцыю аршанскія дзеці былі вымушаныя дабірацца платна. Цяпер пытанне вырашана. Згодна з інфармацыяй, атрыманай Orsha.eu, гарадскі савет дэпутатаў прагаласаваў за пашырэнне дзейнасці дакументу.
Цяпер аршанскія школьнікі могуць ездзіць на грамадскім транспарце ў секцыі, гурткі і іншыя ўстановы дадатковай адукацыі бясплатна. Дзеянне дакументу, як і ў выпадку з агульнаадукацыйнымі школамі, распаўсюджваецца на аўтобусы.
Раней падобнае рашэнне прынялі ў сталічным рэгіёне.