Тур Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага павінен быў пачацца з Оршы, аднак ідэолагі забаранілі канцэрт 5-га лютага. Паказальна, што пытанні па канцэрце былі выключна ў Ганны Святловай і даручанага ёй аддзелу культуры Оршы, бо ва ўсіх іншых гарадах ні з выступамі, ні з пляцоўкамі праблемаў няма. 6-га лютага тур з прэзентацыяй альбома "Дарогі" стартаваў у Баранавічах і пачаўся вельмі паспяхова. Жыхары горада набылі больш за 100 квіткоў, у зале Дзіцячай музычнай школы мастацтваў былі запоўненыя амаль усе месцы, а выступ артыстаў адбыўся на высокім прафесійным узроўні.
Вашай увазе пара фотаздымкаў артыстаў і відэа адной песні.