Такую статыстыку апублікаваў сайт прысвечаны нерухомасці ў нашай краіне realt.by. Аналітыкі сайту вывелі, што Орша на ўзроўні з Полацкам у апошнім квартале 2017 года стала лідарам па росту попыту на кватэры. У параўнанні з 4 кварталам 2016 года ў канцы мінулага года попыт склаў аж +75% у нас і ў Полацку. На трэцім месцы з +65% Брэст.
Хаця Орша лідар па попыту на кватэры, наш горад не стаў лідарам па росту коштаў. За апошні квартал 2017 найбольш дорага квадратны метар каштуе ў Салігорску - 716 даляраў за метар. На другім месцы Брэст - 643 даляры. Потым Віцебск і Магілёў па 534 і 531 даляр адпаведна. Ліда - 513, Барысаў - 510, Наваполацк - 500 і толькі пасля іх Орша з коштам у 420 даляраў. Што цікава, у Полацку, які таксама на першым месцы па попыту на жыллё, кошт квадратнага метру наадварот апусціўся да 479 даляраў за квадрат.