Унікальны альбом Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага "Дарогі", у якім змешчаны песні на вершы Анатоля Сыса і Уладзіміра Караткевіча, быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў Беларусі. Пачаліся беларускія гастролі ў родных для баяніста Ясінскага Баранавічах, затым быў канцэрт у Берасці.
У Менску нават адсутнасць вялікай рэкламы не стала перашкодай для людзей, на канцэрце блізкага стану да аншлагу, як у Баранавічах і Берасці не было, аднак зала запоўнілася грунтоўна.
А затым быў канцэрт у Оршы, пра які мы напісалі тэкст і размясцілі відэа выступу. Нягледзячы на забароны ідэолагаў, канцэрт усё ж адбыўся ў фармаце кватэрніка. І стала зразумела: быў бы канцэрт на шырокай пляцоўцы, людзей было б разоў у пяць болей. У месцы, дзе адбываўся кватэрнік, ледзь хапіла месцаў, некаторыя людзі вымушаныя былі стаяць, каб паслухаць артыстаў.
Працягнуўся канцэрт двума іншымі гарадамі на ўсходзе Беларусі — Віцебскам і Магілёвам. У Віцебску канцэрт прыняў паб "Торвальд", у Магілёве тайм-кафэ "Неба".
Сяржук Доўгушаў, яго маці і Аляксандр Ясінскі на канцэрце ў пабе "Торвальд" у Віцебску.
Перад заключным канцэртам у Магілёве.
Варта адзначыць таксама, што ў большасці гарадоў людзі актыўна раскуплялі дыскі з альбомам "Дарогі" і падпісвалі іх у артыстаў. Тур можна лічыць паспяховым, адзінай фальшывай нотай магла стаць Оршы з-за забароны ідэолагаў, але прынцыповасць артыстаў, якія вырашылі ў любым выпадку выступаць у Оршы і актыўнасць саміх аршанцаў, якія зладзілі канцэрт, вырашылі справу станоўча. Выступ адбыўся!
І відэа песень з пары канцэртаў. Песня на верш А.Сыса "Пайду туды, адкуль прыйшоў", выкананая ў Баранавічах:
А гэта выкананне кампазіцыі "Суд птушак" на канцэрце ў Менску: