15:00

+11

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+8

4 м/с

993 гПа

00:00

+5

4 м/с

995 гПа

03:00

+5

3 м/с

995 гПа

Рэгіён, Спорт

Біятлонная база ў Сянне

16.02.2018 19:14

2826 праглядаў, 1 каментар

Замест кандытарскага цэха ў Сянне адкрылі біятлонную базу.

Біятлонны комплекс размешчаны на базе былога кандытарскага цэха. Яго рэканструкцыя вялася з 2014 года. Аб'ём укладзеных з розных крыніц фiнансавання сродкаў склаў больш Br521 тыс. Комплекс уключае цір даўжынёй 25 м, спартыўную залу, сауну, душавыя, пакоі адпачынку, трэнерскую. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых органаў улады, Беларускай федэрацыі біятлона, мясцовыя жыхары, выхаванцы Сенненскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. З адкрыццём базы ўсіх прысутных павіншаваў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. "Важна, каб такія аб'екты з'яўляліся там, дзе ёсць спартыўныя школы і трэнеры высокага класа", - падкрэсліў ён.

Па словах старшыні Сенненскага райвыканкама Васіля Чарэдніка, якія прыводзіць БЕЛТА, за апошнія гады ў раёне абнавіліся і з'явіліся шматлікія спартыўныя аб'екты, а спорт ужо даўно стаў своеасаблівай візітоўкай Сенненшчыны.

"Асабліва моцныя нашы традыцыі ў зімовых відах - лыжным спорце і біятлоне. Трэнеры Аляксандр Акунь, Мікалай Барадзін, Валерый Лектараў выхавалі многіх вядомых спартсменаў, поспехамі якіх мы сёння па праву ганарымся. Годна прадстаўляе Беларусь на міжнародных спартыўных арэнах наша зямлячка Ірына Крыўко, зараз выступае на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане", - сказаў кіраўнік раёна.

Словы падзякі за выдатны спартыўны аб'ект выказала прадстаўнікам органаў улады маці біятланісткі Людміла Крыўко. "Пабываўшы тут, мая дачка была вельмі ўражаная створанымі ўмовамі і высока ацаніла вынік праведзенай работы", - адзначыла яна. Аддзяленне біятлону ў Сенненскай СДзЮШАР адкрыта з 2001 года. Для трэніроўкі спартсменаў функцыянуюць стрэльбішча, лыжная і лыжаролерная трасы. Усяго тут займаюцца каля 100 выхаванцаў. У спісы нацыянальных каманд па біятлоне ўключаны чатыры выпускнікі СДзЮШАР.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Біятлонная база ў Сянне

Замест кандытарскага цэха ў Сянне адкрылі біятлонную базу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение