Фестываль BelarusDocs - гэта онлайн фестываль дакументальнага кіно. Кожны фільм на працягу тыдня можна паглядзець толькі адзін дзень - пасля са старонкі фестываля ён знікае. Фільм Юліі Ралко "Мінск-Орша-Мінск", які зняла маладая рэжысёрка Юлія Ралко ў 2016 годзе акрамя таго ўдзельнічаў і ў міжнародным фестывалі ў Славацкім горадзе Кошыца. З усіх 7 фестывальных фільмаў, гэты атрымаўся самым правакацыйным і таму запамінальным. Але такі напамін для многіх аршанцаў будзе вельмі не прыемным. Сама рэжысёрка гаворыць, што свядома пайшла на такую правакацыю: "або рабіць нешта смелае, або нічога не рабіць".
Сюжэт фільма распавядае пра некалькі дзён жыцця галоўнага героя Віктара. Віктар - малады чалавек, які сёння жыве і працуе ў Мінску. Ён прадпрымальнік, зарабляе тым, што робіць прынты на розных паверхнях. У Мінску ў яго актыўная рабочая дзейнасць, арэндаваная кватэра і котка ў ёй, але родам ён з Оршы, дзе і сёння жыве яго сям'я і сябры. На некалькі дзён яму даводзіцца па працы прыехаць у Оршу і тут ён патрапляе ў зусім іншы свет - свет дэпрэсіўны, алкагольны і г.д. Рэжысёрка так тлумачыць такі погляд на Оршу: "Сама я из Минска, и я не настолько была хорошо знакома с жизнью небольших городов, лишённой хоть какой-то культурной жизни. Но эта тем меня зацепила." Такім безкультурным і атрымалася жыццё аршанскай моладзі ў аб'ектыве Юліі. Некалькі маладых чалавек - да 30 гадоў - якія становяцца ўдзельнікамі фільма - гэта людзі, якія размаўляюць матам (не лаюцца, а, менавіта, размаўляюць), гэта людзі якія ўжо днём ужываюць алкаголь, а пад вечар могуць пабіцца з кім заўгодна - хто іх супернік і якая будзе прычына - гэта не прынцыпова.
Пры гэтым, яны займаюцца абы-чым, пачынаючы, ад таго, што з суму гуляюць у покер пад алкаголь, скончваючы тым, што б'юць адзін аднаго скуркамі ад бананаў - такая забава. Чаму яны займаюцца такой ерундой тлумачыць адзін з герояў фільма, які ў кадры пастаянна пад уздзеяннем алкаголя: "Тут няма чым заняцца, хоць катоў па двару ганяй, можа хоць ад гэтага карысць нейкая будзе".
За дзень прагляду фільм паглядзела не мала людзей, ад гледачоў ён атрымаў даволі высокую ацэнку - 8,5 балаў. І хаця фільм распавядае пра даволі маргінальную частку моладзі, якая не прыемная для аршанцаў. Сказаць, што аўтар у нечым схлусіў не магчыма.
Аршанцы хаця і паказаны ў непрывабным выглядзе, сказаць, што такога жыцця ў нашым горадзе няма таксама не магчыма.
На фота: некаторыя кадры фільму са старонкі кінафестываля.