Раённы бюджэт на 2017 год быў запланаваны зневялікім прафіцытам у 75.000 рублёў. Але паводле справаздачы аб яго выкананні, замест невялікага прафіцыту атрымаўся даволі не малы дэфіцыт у 2.531.154 рублі і 54 капейкі. Адкуль жа ўзяўся такі дэфіцыт? Усё проста - з 34 пунктаў па якіх раён мусіў атрымаць даход, выкананы і перавыкананы толькі 11 - астнанія не дасягнулі патрэбных паказчыкаў у большай ці меньшай ступені.
Найбольш былі перавыкананы даходы ад канфіскацыі маёмасці - амаль у чатыры разы. Замест 1.500 запланаваных рублёў, чыноўнікі змаглі канфіскаваць маёмасці на 6.576,46. Вялікае перавыкананне плану атрымалася і па падатках на прыбытак - амаль у тры разы. Замест запланаваных 1.152.639 рублёў, атрымалася сабраць 3.894.163 рублі. Больш чым у двая атрымалася перавыканаць пункт "Зборы за ажыццяўленне дзейнасці" замест 8.860 рублёў - 16.204. Каля таго ж вынікі паказалі "Іншыя міжбюджэтныя трансферы" - замест запланаваных 3.581.914 атрымалася 6.188.034, 87.
Больш сціплыя паказчыкі ў даходнай частцы па "Даходы ад дзейнасці, якая прыносіць прыбытак" - 12.572,35 замест запланаваных 8.506 рублёў.
Астатнія пункты даходаў з 11, якія прынеслі больш сродкаў чым было запланавана, калі і перавыкананы, то не значна.
А сярод тых 23 пунктаў, якія не былі выкананы так як запланавана найбольшая розніца паміж планам і рэальнасцю у наступных. Падатак на незакончанае будаўніцтва - 38.738,45 замест запланаваных 90.174 рублёў. Зямельны падатак - 5.072.601,68 замест 7.070.743 рублёў, што хаця і не ў разы адрозніваецца, але дае мінус да запланаванага амаль ў мільён даляраў (а ўвесь бюджэт раёну ў межах 72 мільёнаў даляраў). Шмат не дабралі і падаходнага падатку з фізічных асобаў - замест запланаваных 48.911.852 - 44.128.642,96. Амаль у дзесяць разоў меньш было сабрана падатку з нарыхтоўшчыкаў - 614,61 замест 5.906 рублёў. Падвёў і пункт "Іншыя падаткі, зборы і г.д." замест запланаваных 182.082 сабралі 109.424,87. Працэнты за выкарыстанне грашовымі сродкамі бюджэтаў - 106.119,87 замест 270.816. Даход ад здачы ў арэнду маёмасці - 164.337,46 замест 476.541 рубля. Адміністратыўныя плацяжы, як даходная частка прынеслі толькі 3.264,72 замест 7.170 рублёў. А па продажы зямельных участкаў абвал атрымаўся прыблізна ў 32 разы! Замест запланаваных 64.309 рублёў выканкам змог атрымаць толькі 1.542 рублі. Нарэшце амаль у два разы меньш чым планавалася, атрымаў раённы бюджэт субвенцыяў ад бюджэтаў больш высокага ўзроўню - замест 300 тысяч рублёў усяго 186.342 і 26 капеек.