"Бачу ўпершыню" - адзін з праэктаў ураджэнца Барані Уладзіслава Лепяшынскага (больш вядомага як вакаліста гурта "Лепшы квас") і мінскага паэта Алеся Снега. Пакуль дуэт выступае ў акустычным варыянце і мала вядомы за межамі сталіцы - у такім складзе хлопцы выязжаюць ў рэгіёны рэдка.
Нарэшце "Бачу ўпершыню" вырашылі зрабіць не вялікае прэзентацыйнае турнэ па краіне. Акрамя абласных гарадоў, якія плануе наведаць дуэт, патрапіла ў спіс гастроляў і Орша. Асабліва прыемна было тое, што канцэрт у нашым горадзе быў сумешчаны з папярэднім святкаваннем 8 сакавіка, які ў той дзень праводзіў прафсаюз РЭП. Жанчыны прафсаюза атрымалі падарункі ад сваёй арганізацыі, салодкі стол, а заадно папрысутнічалі на паўнавартасным канцэрце, арганізаваным, практычна, адмыслова для іх.
Вашай увазе некалькі фотаздымкаў і відэа з мерапрыемства.
На фота: жанчын віншуе Святлана Пазьняк - каардынатар жаночай сеткі ў аршанскім прафсаюзе
На фота: ад імя прафкаму жанчын віншуе сябра прафкаму Васіль Бераснеў
На фота: жанчыны атрымліваюць падарункі ад прафсаюза
На відео: Песня "Глядзі я таю"
На відэа: Песня "Грай ува мне"
На відэа: песня "Давай запомнім наша лета"
На відэа: песня "Каю адчуць новы дзень"
На відэа: песня "Ты"