Будучы генерал-маёр нарадзіўся ў Оршы, сюды ж паранены вярнуўся з Першай сусветнай вайны. З нашага ж гораду пайшоў на фронт Грамадзянскай вайны.
Усё жыццё Георгія Зайцава было звязана з вайсковай службай. Пры гэтым, служыў ён не ў тыле, а заўсёды знаходзіўся на перадавой. На фронце Другой Сусветнай быў паранены чарговы раз і не змог выбрацца з акружэння - падначалены схаваў свайго камандзіра ў стозе сена. а ноччу перанес у вёску.
У адрозненні ад іншых савецкіх вайскоўцаў якія патраплялі ў нямецкі палон, Георгія Міхайлавіча аднавілі ў званнях і вярнулі на службу.
Цяпер біяграфію нашага земляка вы можаце прачытаць і на нашым сайце на рускай і беларускай мовах.