18:00

-4

3 м/с

984 гПа

21:00

-3

7 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

991 гПа

03:00

-4

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

4 м/с

996 гПа

Орша, Эканоміка

Орша ў топ-10

09.03.2018 12:52

3493 прагляду, 6 каментароў

Аршанская лядовая арэна — самы дарагі лядовы палац у Беларусі пасля двух аб'ектаў у сталіцы.

Спартовы сайт "Трыбуна" склаў рэйтынг самых дарагіх спартовых аб'ектаў краіны. У спіс 16-ці аб'ектаў трапіла і Лядовая арэна ў Оршы, прычым яна замыкае топ-10. А Калі казаць пра лядовыя палацы, то аршанская арэна — самая дарагая ў правінцыі, а ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь яе апярэджваюць толькі сталічныя "Менск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна", на якіх праводзіўся хакейны ЧС-2014.

Вось як апісвае арэну ў Оршы сам сайт:

Лядовая пляцоўка на 3,5 тысяч месцаў была ўзведзена да канца 2013 года. На будаўніцтва спатрэбілася больш за тры гады і прыкладна 300 мільярдаў рублёў. На момант увядзення аб'екта ў эксплуатацыю даляр каштаваў каля 10 тысяч "зайчыкаў". Атрымліваецца, аршанскі лядовік абышоўся бюджэту мінімум у 32 мільёны даляраў.

Для параўнання, палац у Маладзечне "пацягнуў" на 27,6 мільёна, "Бабруйск-Арэна" 25-30 мільёнаў, у Баранавічах выкананне праекту ўмясцілася ў прамежак 21-27 мільёнаў. Супаставіць са сталічнымі буйнымі палацамі нельга і аршанскую арэну, розніца ў разы. "Чыжоўка-Арэна", як паведамляе артыкул, каштавала бюджэту 189 мільёнаў еўра, а "Менск-Арэна" усе 350, хаця на першапачатковым праекце планавалася пабудаваць яе за 105 мільёнаў.

Затое Лядовая арэна ў Оршы выйшла даражэйшай за толькі пабудаваны ў сталіцы Палац гімнастыкі (27 млн), коннаспартовы комплекс "Ратамка" (22,5 млн) і комплекс "Вікторыя" ў Берасці (15 млн).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша ў топ-10

Аршанская лядовая арэна — самы дарагі лядовы палац у Беларусі пасля двух аб'ектаў у сталіцы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение