Вайсковая тэхніка зноў выйшла з частак і актыўна перасоўваецца па тэрыторыі краіны. Нядаўна эшалон баявой тэхнікі быў заўважаны ў Магілёве. А 13-га сакавіка раніцай іншы эшалон тэхнікі можна было пабачыць у Оршы на станцыі Цэнтральная. Калі ў Магілёве бачылі самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, то праз Оршу ішла тылавая тэхніка: грузавікі, палявыя кухні і г.д.
Узнікаючыя чуткі пра тое, што чакаецца эскалацыя канфлікта ва Ўкраіне і таму ідзе перакід войска, не адпавядаюць рэчаіснасці - усё прасцей. 12 сакавіка на сваім канале ў ю-туб Беларускае міністэрства абароны апублікавала відэа ў якім гаворыцца, што пачынаецца праверка боегатоўнасці нашага войска.